Фільтраваць
Імёны
Падзеі
Помнікі
Рэгіён
Прадметы
Установы
Спадчына: Жабінкаўскі раён

Ігнацій (Якаў Лявонцьевіч) Жалязоўскі нарадзіўся 20 студзеня 1802 года ў вёсцы Вялікія Сяхновічы Кобрынскага павета Гродзенскай губерні (цяпер Жабінкаўскага раёна Брэсцкай вобласці) у сям’і ўніяцкага святара.

У 1812–1821 гадах Якаў вучыўся ў Брэсцкім дваранскім вучылішчы. 26 кастрычніка 1824 года ў Тараканскім Богаяўленскім манастыры (цяпер Драгічынскі раён) пастрыжаны ў манаства. У 1825 годзе паступіў у Галоўную ўніяцкую духоўную семінарыю пры Віленскім універсітэце. Пасля паспяховага завяршэння навучання (1829) ён вярнуўся на радзіму ў якасці настаўніка Кобрынскага павятовага духоўнага вучылішча, дзе працаваў да снежня 1833 года. Кобрынскае вучылішча было створана ў 1830 годзе, першым наглядчыкам быў Іаан Лявонцьевіч Жалязоўскі (1800–1831), старэйшы брат Якава Жалязоўскага.

Міхаіл Мікітавіч Чарнак нарадзіўся 1 лістапада 1911 года ў вёсцы Старое Сяло Азяцкай воласці Кобрынскага павета Гродзенскай губерні (цяпер Азяцкага сельсавета Жабінкаўскага раёна Брэсцкай вобласці) у сялянскай сям’і. У час Першай сусветнай вайны сям’я была ў бежанцах у Расіі, вярнуліся на радзіму ў 1924 годзе.

Фёдар Канстанцінавіч Валасюк нарадзіўся 6 студзеня 1921 года ў вёсцы Багуславічы Кобрынскага павета Гродзенскай губерні (з 1972 г. Залуззе Жабінкаўскага раёна Брэсцкай вобласці) у сялянскай сям’і. Працаваць пачаў з пятнаццаці год.

Андрэй Аляксеевіч Трафімукнарадзіўся 16 жніўня 1911 года ў сялянскай сям’і ў вёсцы Федзькавічы Рагазнянской воласці Кобрынскага павета Гродзенскай губерні (цяпер Жабінкаўскі раён Брэсцкай вобласці). У 1915 годзе ў сувязі з Першай сусветнай вайной бацькі выехалі ў Ніжнеўдзінск (цяпер Іркуцкая вобласць). У сем гадоў хлопчык застаўся без маці і разам з бацькам, які працаваў на рамонце чыгунак, вандраваў па гарадах Заходняй Сібіры – Омск, Слаўгарад і інш.

Уладзімір Ігнатавіч Кітаеўскі нарадзіўся 16 чэрвеня 1896 года ў вёсцы Стаўпы Кобрынскага павета (цяпер Жабінкаўскага раёна Брэсцкай вобласці). Бацькі – Ігнат Іванавіч Кітаеўскі, унтэр-афіцэр, і Ганна Васільеўна Кескевіч,дачка пісара, – родам з Камянца. Маці была адукаванай жанчынай, валодала французскай мовай. У сям’і было трое сыноў: Хфедар, Пётр і малодшы Уладзімір.

Васіль Уладзіміравіч Гадулька нарадзіўся 18 мая 1946 года ў вёсцы Федзькавічы Жабінкаўскага раёна Брэсцкай вобласці ў сялянскай сям’і. Маці, Еўдакія Парфенаўна, і бацька, Уладзімір Данілавіч, працавалі ў саўгасе “Беларусь”. Васіль вучыўся ў Рагазнянскай сямігодцы, якую скончыў на выдатна, а потым – у Жабінкаўскай сярэдняй школе.

Андрэй Тадэвуш Банавентура Касцюшка нарадзіўся 4 лютага 1796 года ў фальварку Мерачоўшчына (цяпер каля г. Косава Івацэвіцкага раёна Брэсцкай вобласці) у шляхецкай сям’і. 12 лютага яго хрысцілі ў Косаўскім касцёле.

Алена Міхайлаўна Кавальчук нарадзілася 8 снежня 1960 года ў вёсцы Сакалова Жабінкаўскага раёна Брэсцкай вобласці. У хуткім часе сям’я пераехала ў Жабінку, дзе і прайшло дзяцінства Алены. Бацька, Міхаіл Ігнатавіч Кавальчук, па спецыяльнасці механізатар, працаваў на цукровым заводе; маці, Ніна Іванаўна, па прафесіі аграном, выкладала ў школе-інтэрнаце.

Юльян Фаміч Крачкоўскі нарадзіўся 25 ліпеня 1840 года ў вёсцы Азяты Кобрынскага павета Гродзенскай губерні (цяпер Жабінкаўскага раёна Брэсцкай вобласці) у сям’і арганіста ўніяцкай царквы. Бацька Юльяна паходзіў з беларускіх сялян, меў нямнога зямлі і змалку прывучаў дзяцей да гаспадаркі.

Да 1940 годаў Жабінцы была толькі аднапрыватная амбулаторыя, у якой працавалі ўрач ідва фельчары. Пасля ўз’яднання Заходняй Беларусі з БССР пры Жабінкаўскім райвыканкаме ў 1940 годзе быў утвораны райздраўаддзел. У гарадскім пасёлку Жабінка Брэсцкай вобласці ў 1940–1941 гадах функцыянавала амбулаторыя, у якой працавалі два ўрачы.

Пасля вызвалення Жабінкі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў райздраўаддзел зноў пачаў сваю работу. Аптэка ў Жабінцы адкрылася на другі дзень пасля вызвалення, а ў пачатку жніўня 1944 года сталі функцыяніраваць амбулаторыя і зубны кабінет, крыху пазней – эпідэміялагічны барак на 15 ложкаў.

Старонка 5 з 6